Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк абавязаў вярнуць 30% збор па апэрацыях зробленых да 20 сьнежня


Пра гэта гаворыцца ў лісьце Нацбанку накіраваным банкам 24 сьнежня.

У многіх беларусаў з карт сьпісалі камісію за апэрацыі, зробленыя яшчэ да ўступленьня ў сілу рашэньня аб 30%-ым падатку.

«З улікам зваротаў грамадзян у Нацбанк па гэтым пытаньні тлумачым, што апэрацыі куплі замежнай валюты, зробленыя фізычнымі асобамі пры выкарыстаньні картак да 20 сьнежня 2014 года, павінны адлюстроўвацца па рахунках, да якіх карткі выпушчаныя ў абарачэньне, без зьбіраньня названага камісійнага збору» , - патлумачылі ў Нацбанку.

Аднак у выпадку калі пры выкарыстаньні карткі ці яе рэквізытаў выконвалася пераафармленьне сродкаў, якія знаходзяцца на бягучых банкаўскіх рахунках і тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазытах) у беларускіх рублях, у замежную валюту, то камісійны збор павінен прымяняцца да такіх апэрацый, зробленых фізычнымі асобамі — трымальнікамі картак, з 19 сьнежня.

Банкам рэкамэндавана забясьпечыць ўвядзеньне камісійнага збору пры куплі фізычнымі асобамі замежнай валюты ў памеры 30% ад сумы грашовых сродкаў у беларускіх рублях, якія падлягаюць выплаце банку, з 20 сьнежня — па ўсіх апэрацыях куплі фізычнымі асобамі замежнай валюты, перадае БелаПАН.

«Такім чынам, з 20 сьнежня камісійны збор павінен выплачвацца пры правядзеньні фізычнымі асобамі ўсіх апэрацый куплі замежнай валюты, у тым ліку пры выкарыстаньні банкаўскіх плацёжных картак», — адзначылі ў Нацбанку.

XS
SM
MD
LG