Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны абвяргае заяву Расеі аб датычнасьці ўкраінскага Су-25 да катастрофы «Боінга»


Месца катастрофы
Месца катастрофы

У Службе бясьпекі Ўкраіны назвалі заяву Сьледчага камітэту Расеі аб атрыманьні доказаў датычнасьці ўкраінскай штурмавіка Су-25 да катастрофы малайзійскага «Боінга» спробай дыскрэдытацыі Ўкраіны.

Дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі абверг гэтую заяву, адзначыўшы, што дадзеныя аб адсутнасьці на месцы катастрофы ўкраінскіх баявых самалётаў пацьвярджаюцца матэрыяламі аб’ектыўнага кантролю сыстэмы збору і апрацоўкі радыёлякацыйнай інфармацыі Днепрапятроўскага радыёдыспэтчарскага цэнтру прадпрыемства «Украэрарух» за 17 ліпеня.

Акрамя таго, Лубкіўскі адзначыў, што капітан Уладзіслаў Валошын, пілёт, аб якім заяўляюць расейскія сьледчыя, сапраўды ўдзельнічаў у Антытэрарыстычнай апэрацыі і быў 17 ліпеня на аэрадроме Днепрапятроўску.

«Разам з тым, па паведамленьні камандаваньня Паветраных сілаў Украіны і вайсковай частцы А4465, гэты вайсковец у гэты дзень вылетаў не рабіў, а яго самалёт знаходзіўся на рамонце з-за пашкоджаньня падчас пасадкі 16 ліпеня», — адзначыў Лубкіўскі.

У ходзе допыту Валошын паведаміў, што падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі сродкі паражэньня супраць любых паветраных мэтаў ён не выкарыстоўваў, і гэта пацьвярджаюць дадзеныя аб’ектыўнага кантролю за правядзеньнем палётаў, дадаў прадстаўнік СБУ.

Раней сёньня Сьледчы камітэт Расеі заявіў аб наяўнасьці доказаў аб датычнасьці ўкраінскага ваеннага самалёта Су-25 да катастрофы самалёта «малайзійскіх авіяліній» ў Данецкай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG