Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаючыя імпульсы


П’ер Агюст Рэнуар, «Маладыя дзяўчаты пры піяніна», 1892.
П’ер Агюст Рэнуар, «Маладыя дзяўчаты пры піяніна», 1892.

Не заўжды стае сьмеласьці сказаць асабіста... але я так удзячная тым, хто здалёк, з адлегласьці, пасылае мне свае гаючыя імпульсы, хто добрым словам (ці нават зусім бяз словаў) падтрымлівае мяне цеплынёй. Мне гэта зараз проста жыцьцёва неабходна. Часам нечаканая чуласьць амаль незнаёмага чалавека здольная зрабіць цуд. Я таксама нашу ў сэрцы многіх людзей, хоць не заўсёды кажу пра гэта, памятаю пра вас, люблю, малюся аб вашым шчасьці і спадзяюся, што мае нябачны гаючыя імпульсы даходзяць да ўсіх спраўна.

Наста Кудасава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG