Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група па Ўкраіне зьбярэцца сёньня ў Менску а 15-й гадзіне, — Пушылін


Сустрэча кантактнай групы па мірным урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны заплянаваная на 15 гадзін.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка данецкіх сэпаратыстаў Дзяніса Пушыліна, парадак дня сустрэчы ў Менску застаецца ранейшым і ўключае ў сябе чатыры асноўныя пытаньні.

«Сустрэча пацьвярджаецца, прынамсі, на дадзены момант. Пачатак заплянаваны на 15 гадзін. Парадак ранейшы. Гэта чатыры пытаньні: адвод артылерыі і сродкаў залпавага агню на бясьпечную адлегласьць ад лініі судакрананьня, абмен палоннымі, зьняцьцё эканамічнай блякады Данбасу і ўвядзеньне ў дзеяньне Ўкраінай закону пра асаблівы статус Данбасу», — сказаў Дзяніс Пушылін.

XS
SM
MD
LG