Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ў шпіталь трапіў Джордж Буш-старэйшы


Былы прэзыдэнт ЗША 90-гадовы Джордж Буш-старэйшы позна ўвечары 23 сьнежня быў шпіталізаваны ў Х’юстане (штат Тэхас) з-за праблем з дыханьнем.

Ён «будзе знаходзіцца пад наглядам лекараў, гэта папераджальны захад», паведаміў ягоны прэсавы сакратар Джым Макграт.

Буш правёў амаль два месяцы ў шпіталі і быў выпісаны ў студзені 2013 году пасьля лячэньня бранхіту і іншых праблем са здароўем.

Сёлета ў чэрвені Буш-старэйшы адсьвяткаваў сваё 90-годзьдзе, зрабіўшы ў тандэме скачок з парашутам. Гэта адбылося недалёка ад летняга дома Бушаў у штаце Мэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG