Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Адэсы падарвалі аўтамабіль ля офісу Рады грамадзкай бясьпекі


Пра гэта паведаміў начальнік аддзела сувязяў з грамадзкасьцю Галоўнага ўпраўленьня МУС Украіны ў Адэскай вобласьці Ўладзімер Шабліенка.

Паводле яго, сёньня каля 18.30 невядомы падышоў да аўтамабіля «Масквіч 2141», прыпаркаванага побач з домам па вуліцы Жукоўскага, 36. Як растлумачыў Уладзімер Шабліенка, камэры вонкавага назіраньня зафіксавалі, як невядомы кінуў пад заднюю частку аўтамабіля пакет. Праз некаторы час адбыўся выбух, машына атрымала пашкоджаньні.

Як адзначыў начальнік аддзела, у цяперашні час на месцы здарэньня працуюць апэратыўна-сьледчая група і экспэрты. Пацярпелых у выніку выбуху няма.

Як паведамілі УНІАН у аддзеле сувязяў з грамадзкасьцю рэгіянальнага глаўка МУС, пад машыну невядомы кінуў выбуховы пакет, у якім, паводле папярэдніх высноваў экспэртаў, знаходзілася прыкладна 70-100 грамаў трацілу. Пасьля зьдзяйсьненьня злачынства зламысьнік схаваўся.

Цяпер на месцы здарэньня працуюць сьледчыя. Папярэдне яго кваліфікуюць як «тэрарыстычны акт». Рада грамадзкай бясьпекі зьяўляецца адной з валанцёрскіх арганізацый Адэсы, якія займаюцца ваеннай падрыхтоўкай жадаючых дапамагаюць украінскім байцам у зоне ваенных дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG