Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзьверы ў НАТО для Ўкраіны адкрытыя — Дзярждэпартамэнт ЗША


Дзьверы для Ўкраіны ў НАТО адкрытыя. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мары Гарф ў аўторак, 23 сьнежня, камэнтуючы адмову Ўкраіны ад пазаблёкавага статусу.

«Дзьверы НАТО адкрытыя. Падача заявак на сяброўства ад краінаў, якія хочуць ўнесьці ўнёсак у бясьпеку эўраатлянтычнай прасторы, вітаецца. Кожны прэтэндэнт будзе разгледжаны. Любое рашэньне адносна патэнцыйнага сяброўства прымаецца Ўкраінай і альянсам. Мы цалкам падтрымліваем сытуацыю адчыненых дзьвярэй », - падкрэсьліла Гарф.

У аўторак, 23 сьнежня, Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала прэзыдэнцкі законапраект аб адмове Ўкраіны ад пазаблёкавага статусу.

Напярэдадні падчас першага пасяджэньня Вярхоўнай Рады восьмага скліканьня Парашэнка заявіў, што пазаблёкавы статус не даў гарантый бясьпекі Ўкраіне і ад яго трэба адмовіцца.

У НАТО адзначаюць, што пазыцыя саюзу застаецца нязьменнай: Украіна мае права на ўступленьне, калі Кіеў выкажа жаданьне ўступіць і выканае неабходныя ўмовы, і «дзьверы заўсёды застаюцца адкрытымі». Затое Расея патрабуе «гарантый неўступленьня Ўкраіны ў НАТО».

У МЗС Расеі заявілі, што прыняцьце закона аб адмове Ўкраіны ад пазаблёкавага статусу зьяўляецца контрпрадуктыўным і нагнятае канфрантацыю.

Украіна афіцыйна адмовілася ад папярэдняга курсу на ўступленьне ў НАТО 2010 года, адразу пасьля прыходу да ўлады тагачаснага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

XS
SM
MD
LG