Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 сьнежня: Каталіцкая Куцьця; кантактная група па Ўкраіне ў Менску


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

24 сьнежня — Куцьця ў рыма-каталікоў і ўніятаў.

У Менску пройдзе чарговая сустрэча кантактнай групы па Ўкраіне, пра якую на тэлефоне дамовіліся прэзыдэнты Украіны Пятро Парашэнка, Францыі Франсуа Алянд, Расеі Ўладзімір Пуцін і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Каля Палацу спорту праходзіць Міжнародны калядны фэстываль. Гасьцей з 12.00 да 21.00 сустракаюць гарачымі блінамі, шашлыком, смажанай бульбай, дранікамі, навагоднімі падарункамі, прысмакамі, сьвежай выпечкай, гарачым шакалядам і глінтвэйнам.

Ва ўнівэрмагу «Беларусь» у Менску пройдзе акцыя «Ноч перад Калядамі». У гэты дзень да 20.00 усе пакупнікі змогуць купіць нехарчовыя тавары з 15%-най зьніжкай, а з 20.00 да 23.00 — з 20%-най.

У «Менск-Арэне» пройдзе хакейны матч паміж менскім «Дынама» і СКА (Санкт-Пецярбург). Пачатак а 19.30.

Апоўначы ў кінатэатры ім. Калініна ў Гомелі (вул. Камунараў, 4) пачнецца фэстываль-кірмаш «Таямнiцы Майстэрства». У праграме фэстывалю: працы hand-made; творчыя выступы; майстар-клясы; дэгустацыі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1914 — на заходнім фронце Першай сусьветнай вайны пачалося Каляднае замірэньне — кароткае неафіцыйнае спыненьне баявых дзеяньняў паміж брытанскімі і францускімі вайскоўцамі з аднаго боку і нямецкімі з другога.

1942 — немцы ў Менску расстралялі Вінцэнта Гадлеўскага, беларускага каталіцкага сьвятара, грамадзкая дзеяча і публіцыста. Ксёндз Гадлеўскі ўваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, стварыў Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і быў рэдактарам газэты «Крыніца», пераклаў Новы Запавет.

1979 — СССР увёў войскі ў Аўганістан.

У гэты дзень нарадзіліся:

1784 — Зарыян Далэнга-Хадакоўскі, беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг.

Помнік Адаму Міцкевічу ў Наваградку
Помнік Адаму Міцкевічу ў Наваградку

1798 — Адам Міцкевіч, польскі паэт беларускага паходжаньня.

Нёман, родны мой Нёман! Празрыстай вадою
Ты абмываў мне калісьці малому далоні,
Плыў па табе я, пакінуўшы родныя гоні,
Ў землях далёкіх шукаць свайму сэрцу спакою.

Адам Міцкевіч, першая страфа верша «Да Нёману» (пераклад Юркі Гаўрука)

1891 — Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзяяч.

1904 — Алесь Дудар, беларускі паэт, крытык, перакладчык.

Пасеклі Край наш папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта — вам, а гэта — нам,
Няма сумленьня ў душах рабскіх.

Алесь Дудар, пачатак верша «Пасеклі Край наш» (1928)

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

24 сьнежня 1938 Борхес ударыўся галавой аб аконную раму і трапіў у шпіталь з сэпсысам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG