Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы не паедзе ў Маскву на сьвяткаваньне 70-годдзя перамогі


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце атрымала запрашэньне Расеі прыняць удзел у сьвяткаваньні 70-годдзя перамогі СССР над гітлераўскай Нямеччынай у наступным годзе, але ехаць у Маскву ня мае намеру.

«Запрашэньне атрымана. Удзельнічаць у мерапрыемстве прэзыдэнт ня мае намеру», — сказаў інфармацыйнаму агенству BNS у аўторак прэс-сакратар літоўскага прэзыдэнта Мадэстас Науджюс.

Падчас сьвяткаваньня перамогі ў Другой сусьветнай вайне Расея штогод наладжвае на Краснай плошчы ў Маскве ваенны парад.

Прэзыдэнты Літвы не ўдзельнічалі ў сьвяткаваньні Перамогі ні пяць гадоў таму, ні дзесяць гадоў таму, хоць кіраўнікі іншых краін Балтыі часам прымалі запрашэньні.

Сёлета Расея разаслала запрашэньні ва ўмовах напружаных адносін з Захадам, які асудзіў анэксію Крыма і падтрымку Расеяй сэпаратыстаў на Ўсходзе Ўкраіны.

Аб запрашэньні на ўрачыстасьці лідэраў антыгітлераўскай кааліцыі, паведаміў памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў 22 сьнежня.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі пры Белым доме Марк Строх заявіў, што «ў найбліжэйшай будучыні прэзыдэнт пакуль не плянуе наведваць Расею».

Аднак крыху пазьней галоўны дарадца па Расеі ў апараце Белага дому Сэлест Уоландэр заявіў, што запрашэньне прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Маскву «не адхілена», а «разглядаецца». Калі будзе прынятае рашэньне, пакуль ня ясна, піша партал Delfi.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG