Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: Лукашэнка ў Маскве абняў Пуціна

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву на саміт Вышэйшага эўразійскага эканамічнага савета адбываецца на фоне абвостраных стасункаў Беларусі з Крамлём. Аляксандр Лукашэнкаў апошнія тыдні ня раз выказваў незадаволенасьць дзеяньнямі «Рассельгаснагляду», які забараніў пастаўкі беларускіх прадуктаў у Расею. Беларускі кіраўнік запатрабаваў весьці разьлікі з Расеяй у валюце, спасылаючыся на крызыс расейскага рубля, а ў нядзелю зрабіў візыт ва Ўкраіну, дзе паабяцаў Пятру Парашэнку ўсебаковую падтрымку з боку Беларусі.

XS
SM
MD
LG