Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мне ў Заслаўі не хапае Беларусі...


Поль Сэзан, «Від на Авэр-сюр-Уаз», 1875.

Поль Сэзан, «Від на Авэр-сюр-Уаз», 1875.

Наша станцыя завецца Беларусь.

Тут ёсьць тры храмы, тры рускія школы, тры рэчкі... Што маем яшчэ? Прыроду і памяць пра мінулае. Помнікі Ізяславу і Рагнедзе, музэі, «Беларускую хатку», краму «Родны кут». У бібліятэках прапануюць выбар літаратуры з той, што дазволена. Каму трэба больш, то дапамогуць Інтэрнэт і Нацыянальная бібліятэка. Вуліцы названыя па-расейску: Советская, Великая, Микрорайон... Крамы: Перекрёсток, Продукты, Берёзка. І толькі кавярні: Гасьцінец, Сядзіба.

У верасьні адбылося Сьвята беларускага пісьменства і друку, толькі два дні для яго малавата.

Электарат можа пражыць астатні час бяз мовы і, не давядзі Божа, безь Беларусі?!

Яна Трубач

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG