Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча больш сваіх самалётаў і верталётаў у Беларусі


Сяргей Шайгу
Сяргей Шайгу

Масква плянуе павялічыць колькасьць самалётаў і верталётаў на авіяцыйнай базе ў Беларусі,— заявіў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу на сустрэчы з беларускім калегам Андрэем Раўковым.

«Я гатовы абмеркаваць сёньня працяг нашага супрацоўніцтва ў практычнай плоскасьці. Гэта тычыцца сыстэм С-300, стварэньня і знаходжаньня авіяцыйнай базы ў Беларусі з павелічэньнем колькасьці самалётаў і верталётаў. Гэта павінна забясьпечыць бясьпеку нашай агульнай паветранай прасторы», — заявіў Шайгу, якога цытуе Інтэрфакс.

Іншым кірункам расейска-беларускага супрацоўніцтва міністар абароны Расеі назваў правядзеньне сумесных вучэньняў:

Яны сталі рэгулярнымі, поўнамаштабнымі. Нам трэба будзе ў наступным годзе правесьці яшчэ шэраг вучэньняў, прычым, сумеснае апэратыўнае вучэньне „Шчыт Саюза-2015“ стане галоўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Расеі і Беларусі ў 2015 годзе

«Яны сталі рэгулярнымі, поўнамаштабнымі. Нам трэба будзе ў наступным годзе правесьці яшчэ шэраг вучэньняў, прычым, сумеснае апэратыўнае вучэньне „Шчыт Саюза-2015“ стане галоўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Расеі і Беларусі ў 2015 годзе».

Расея хоча ў 2016 годзе стварыць у Бабруйску сваю авіябазу, дзе разьмесьціць зьнішчальнікі Су-27. Раней Расея вырашыла перакінуць на беларускі аэрадром Баранавічы авіяполк з 24 зьнішчальнікаў Су-27СМ3.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG