Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў хоча зьвярнуць на сябе ўвагу Расеі, — экспэрт


Андрэй Чабатароў

Андрэй Чабатароў

Учора ўвечары, напярэдадні прызначанага на аўторак саміту Мытнага саюзу, прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сустрэўся з Уладзімерам Пуціным. Раней у той жа дзень Назарбаеў сустракаўся ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Што азначаюць гэтыя манэўры прэзыдэнта Казахстана?

Палітоляг з Казахстану, дырэктар Цэнтру аналітычных дасьледаваньняў «Альтэрнатыва» Андрэй Чабатароў у інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што выключаць таго, што візыт Назарбаева ў Кіеў быў узгоднены з Крамлём, нельга. Але ў Астаны ёсьць і ўласныя інтарэсы ў гэтай сытуацыі.

Мне здаецца, пытаньне зьвязанае з тым, што Казахстану цяпер у той ці іншай ступені неабходна аднавіць ранейшы фармат узаемаадносінаў з Украінай, асабліва ў эканоміцы, які існаваў да Эўрамайдану і зьмены ўлады ў гэтай краіне.

«Мне здаецца, пытаньне зьвязанае з тым, што Казахстану цяпер у той ці іншай ступені неабходна аднавіць ранейшы фармат узаемаадносінаў з Украінай, асабліва ў эканоміцы, які існаваў да Эўрамайдану і зьмены ўлады ў гэтай краіне. Іншая справа, што адначасна Назарбаеў выкарыстаў заяву аб магчымасьці выступіць у якасьці пэўнага кшталту пасярэдніка паміж канфліктуючымі бакамі, каб зьвярнуць на сябе ўвагу як у Расеі, так, магчыма, і на Захадзе. Не выпадкова, што ён зьезьдзіў у Кіеў напярэдадні сваёй паездкі ў Маскву па пытаньнях ЭАЭС і АДКБ», — кажа палітоляг.

Паводле слоў Чабатарова, нейкіх сур’ёзных праблемаў у адносінах паміж Казахстанам і Расеяй сёньня не назіраецца. Існуюць некаторыя трэньні, зьвязаныя з доступам казахстанскай алькагольнай прадукцыі на расейскі рынак, што неаднаразова выклікала адпаведныя заявы Назарбаева і прадстаўнікоў афіцыйных структураў.

Але само па сабе гэта пытаньне не азначае, што будзе нейкае сур’ёзнае рознагалосьсе

«Але само па сабе гэта пытаньне не азначае, што будзе нейкае сур’ёзнае рознагалосьсе», — адзначае экспэрт.

Безумоўна, важным пытаньнем для разьвіцьця ЭАЭС зьяўляецца стан расейскай эканомікі, але казахскі ўрад ужо робіць пэўныя захады для таго, каб сытуацыя ў расейскай эканоміцы не паўплывала на эканоміку Казахстану.

У любым выпадку, Казахстан чакае сваёй дэвальвацыі, але тут вельмі складана зразумець, дзе тыя ці іншыя моманты залежаць ад працэсаў узаемадзеяньня з Расеяй, а дзе гэта адбываецца пад уплывам сваіх унутраных фактараў

«У любым выпадку, Казахстан чакае сваёй дэвальвацыі, але тут вельмі складана зразумець, дзе тыя ці іншыя моманты залежаць ад працэсаў узаемадзеяньня з Расеяй, а дзе гэта адбываецца пад уплывам сваіх унутраных фактараў», — падкрэсьлівае ён.

XS
SM
MD
LG