Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуня Міятавіч лічыць папраўкі ў беларускі закон аб СМІ пагрозай свабодзе слова


Дуня Міятавіч

Дуня Міятавіч

Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч заявіла, што папраўкі ў беларускі закон аб СМІ, якія тычацца ўзмацненьня дзяржаўнага кантролю за інтэрнэтам ў Беларусі, прадстаўляюць сабой сур’ёзную пагрозу для свабоды слова.

«Гэтыя папраўкі заснаваныя на няпэўна сфармуляваных прававых палажэньнях і даюць дзяржаве шырокія правы для ўмяшаньня ў разьмяшчэньне любой інфармацыі ў інтэрнэце, — гаворыцца ў звароце Міятавіч. — Яны таксама накладаюць на распаўсюднікаў інфармацыі функцыі квазі-цэнзуры».

Прадстаўніца АБСЭ падкрэсьлівае, што інтэрнэт павінен заставацца вольнай прасторай для грамадзян з мэтай «абмену інфармацыяй і выказваньня крытычных поглядаў». «Шырокае тлумачэньне гэтых новых паправак прывядзе да празьмернага кантролю онлайн-кантэнту з боку ўладаў», — кажа Міятавіч.

Яна адзначыла, што папраўкі ў заканадаўства былі прыняты без належнага грамадзкага абмеркаваньня. Прадстаўнік АБСЭ таксама асудзіла нядаўнія блякіроўкі незалежных інтэрнэт-выданьняў у Беларусі.

XS
SM
MD
LG