Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Карэі адбыліся адключэньні інтэрнэту, якія доўжыліся цягам ўсяго панядзелка.

Як паведамляе Associated Press, са спасылкай на экспэртаў, у краіне быў цалкам страчаны доступ у інтэрнэт.

Большасьць сэрвісаў паўночнакарэйскага сэгмэнту сусьветнай сеткі аднавілі сваю працу пасьля перабояў, якія фіксаваліся на працягу ўсяго панядзелка.

На мінулым тыдні ЗША абвінавацілі Пхеньян ў датычнасьці да кібэратакаў на кінакампанію Sony Pictures.

Паўночная Карэя адмаўляе сваю датычнасьць да той атакі. У той жа час на працягу некалькіх месяцаў Пхэньян заяўляў пра сваё абурэньне камэдыяй «Інтэрвію», у якой гаворка ідзе пра забойства паўночнакарэйскага лідэра. Камэдыя створаная кампаніяй Sony Pictures.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG