Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку пакінулі за кратамі


Міністэрства замежных спраў Украіны чарговы раз выказала глыбокую занепакоенасьць разьвіцьцём сытуацыі вакол ўкраінскага лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая працягвае галадоўку на знак пратэсту супраць яе незаконнага ўтрыманьня ў Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністэрства:

«Нягледзячы на пагаршэньне стану яе здароўя, сабраныя абаронай доказы, якія пацьвярджаюць недатычнасьць Надзеі Саўчанкі да інкрымінаваных ёй дзеяньняў, а таксама дамоўленасьць пра вызваленьне ўсіх незаконна затрыманых асоб, 22 сьнежня 2014 г. расійскі бок пакінуў бязь зьменаў сваё рашэньне аб далейшым ўтрыманьні ўкраінкі пад вартай».

Сёньня маскоўскі гарадзкі суд прызнаў законным арышт Надзеі Саўчанкі ды 15 лютаго 2015 году. Такім чынам, суд адхіліў хадайніцтва абароны лётчыцы, якая настойвала на звальненьні Саўчанкі з-пад варты.

Саўчанка працягвае галадоўку, якую яна абвясьціла тыдзень таму. Пасьля абвяшчэньня галадоўкі 16 сьнежня МЗС Украіны накіравала расейскаму боку ноту з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Саўчанкі.

XS
SM
MD
LG