Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 сьнежня: Падсумаваньне конкурсу «А-LOVak»


Энеіда навыварат; Тарас на Парнасе. Паэмы. Вокладка кнігі
Энеіда навыварат; Тарас на Парнасе. Паэмы. Вокладка кнігі

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Менск, вул. Веры Харужай 22-1701) адбудзецца аналітычная дыскусія «Эканамічныя і фінансавыя вынікі 2014 году». Удзельнічаюць: Станіслаў Багданкевіч, Леў Марголін, Яраслаў Раманчук, Леанід Заіка, Антон Балточка, Ігар Пеліпась, Анатоль Лябедзька. Пачатак а 11.30.

Плятформа Litara-A праводзіць падсумаваньне літаратурнага конкурсу «А-LOVak». На конкурс было пададзена 136 твораў розных памераў, жанраў і стыляў. Журы конкурсу: Андрэй Хадановіч, Альгерд Бахарэвіч, Віталь Рыжкоў, Глеб Лабадзенка і Ганна Комар. Месца: Бар ДК, (Менск, вул. Талбухіна, 4). Пачатак а 19.00.

У Палацы Румянцавых і Паскевічаў (Гомель, пл. Леніна, 4) адбудуцца «Калядныя імправізацыі — 2014» з «Vasabi jazz band» (мастацкі кіраўнік Андрэй Васільеў). Гэта мае быць падарожжа па джазавых стылях, пачынаючы з вытокаў — свінгу, блюзу, шафлу ды заканчваючы энэргетыкай сучасных танцавальных рытмаў фанку, хіп-хопу, дыска і эйсід-джазу! Пачатак а 19.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1264 — пры пасярэдніцтве князя Гердзеня заключана мірная і гандлёвая дамова Полацка і Віцебска з Рыгай і Лівонскім ордэнам.

1904 — у Вільні выходзіць першая легальная газэта на літоўскай мове «Вільняўс жыніёс» («Віленскія весткі»).

1979 — савецкія войскі займаюць Кабул, сталіцу Аўганістану.

У гэты дзень нарадзіліся:

1786 — Вінцэнт Равінскі, аўтар паэмы «Энеіда навыварат», якая амаль стагодзьдзе лічылася ананімнай. Разгадаў загадку аўтарства літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў.

Цытата:

Траянцы ўзялісь за ядзеньне, Як з поля панскія харты Была ў іх з затаўкай крупеня, Кулагу пхалі ў жываты; Была ў іх гушча і драчона, I парасяціна смажона. Пілі гарэлку не каўшом — Цягнулі ўволю ўсе набгом. Усячыны панасьцябалісь Ды на палацях спаць паклалісь.

Фрагмэнт «Энэіды навыварат»

1964 — Эдзі Вэдэр, амэрыканскі сьпявак, гітарыст і кампазытар (гурт «Pearl Jam»).

У гэты дзень памерлі:

1831 — Эмілія Плятэр, беларуская паэтка і фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1831 году. У часе паўстаньня Эмілія стала камандзірам вайсковага аддзелу і памерла ад ранаў, атрыманых падчас бою.

2007 — Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст і кампазытар.

2013 — Міхаіл Калашнікаў, савецкі канструктар стралковай зброі.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

23 сьнежня 1888 ван Гог адразае сабе вуха.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG