Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь перакрыла транзыт у Расею электронікі з Калінінграду


Мытныя органы Беларусі перакрылі транзыт у Расею электронікі з Калінінградзкай вобласьці.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дырэктара па маркетынгу расейскага холдынгу GS Group Андрэя Бязрукава і гендырэктара заводу электронікі «Телебалт» Віктара Барысенку.

Абедзьве кампаніі вырабляюць прадукцыю ў Калінінградзкай вобласьці і дастаўляюць яе ў Маскву, Санкт-Пецярбург і іншыя расейскія гарады аўтамабільнымі перавозкамі транзытам праз Беларусь.

Мытныя органы Беларусі закрылі транзыт праз краіну прадукцыі кампаніі GS Group.

«Мытныя органы Беларусі закрылі транзыт праз краіну прадукцыі кампаніі GS Group. У цэлым закрыты транзыт для ўсёй электронікі, вырабленай у Калінінградзкай вобласьці, пад забарону трапіла ў тым ліку і наша прадукцыя. Кіраўніцтва кампаніі не атрымлівала ніякіх апавяшчэньняў ад прадстаўнікоў мытнай службы Беларусі, машыны проста перасталі пускаць праз мяжу, ніякіх прычын адмовы ў пропуску не называлася », — заявіў ТАСС Бязрукаў.

Паводле яго слоў, у дадзены момант GS Group рыхтуе афіцыйны запыт у беларускую мытню.

Фармальна мытныя органы могуць спыніць груз на праверку, але фактычна за ўвесь час праходжаньня грузаў праз мытню ніводнага такога выпадку не было.

«Фармальна мытныя органы могуць спыніць груз на праверку, але фактычна за ўвесь час праходжаньня грузаў праз мытню ніводнага такога выпадку не было. Дзеяньні мытных органаў Беларусі і не павінны быць зьвязаныя з выплатай мытных збораў — мы свайго боку зборы плацім ва ўстаноўленым законам парадку», — заявіў Бязрукаў.

«Нашы машыны затрыманыя з 3 сьнежня на літоўска-беларускай мяжы, на Ашмянскай мытні. Яны ўжо разьмешчаныя на складзе часовага захоўваньня, мы вымушаныя плаціць за захоўваньне нашага тавару. Зараз на мяжы стаяць 6 машын на агульную суму тавару ў 45 мільёнаў расейскіх рублёў », — сказаў ТАСС Барысенка.

XS
SM
MD
LG