Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава магічная


Бэрнарда Бэлёта (Каналета), «Від на Варшаву ад кварталу Прага» (1770).
Бэрнарда Бэлёта (Каналета), «Від на Варшаву ад кварталу Прага» (1770).

Хадзеце па вуліцы Вараніча ў Варшаве.

Ішла я раз там уначы дахаты і бедавала, што яблыкаў дома няма, а шарлоткі нараніцу захочацца. Гоп! — на дарозе ў пляме сьвятла ляжаў румяны і бліскучы яблык велічынёй з малы гарбузік. Падабрала, не пагрэбавала. А сёньня іду па Вараніча і думаю: а колькі ж гэта я цяпер важу? Гоп! — ля плота пры сьметніку стаяць фіялетавыя вагі. Узьлезла — працуюць.

Буду думаць пра вялікія жаданьні на вуліцы Вараніча, а то дзьве спробы страчаныя.

Сьвятлана Курс

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG