Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абвесьцяць пераможцу конкурсу «А-LOVak» сярод літаратараў-аматараў


Для тых, хто піша, але яшчэ хавае свае творы ў шуфлядзе пісьмовага стала, плятформа Litara-A арганізавала конкурс «А-LOVak». 23-га снежня, 19.00 у бары «ДК» падвядуць вынікі.

За два тыдні на конкурсную скрыню Litara-A прыйшлі 136 твораў розных памераў, жанраў і стыляў.

Паводле аднаго з арганізатараў Дзяніса Бурко, конкурс «А-LOVak» — гэта ня проста спаборніцтва маладых аўтараў, а «магчымасьць быць пачутым, зразумелым і, што вельмі важна, ацэненым прафэсійным журы».

Судзьдзі конкурсу — Андрэй Хадановіч, Альгерд Бахарэвіч, Віталь Рыжкоў, Глеб Лабадзенка і Ганна Комар абіралі найлепшыя творы ў чатырох намінацыях: «Найлепшы верш», «Найлепшы пераклад», «Найлепшы празаічны твор», «Найлепшае эсэ». Сябры журы выстаўлялі адзнакі па 10-бальнай шкале, ацэньваючы 2 парамэтры: зьмест і форму.

23-га снежня, 19.00, у бары «ДК» адбудзецца падвядзеньне вынікаў конкурсу «А-LOVak».

Сярод іншага ў праграме: чытаньне найлепшых твораў, узнагароджваньне пераможцаў, гульні, конкурсы і выступ DJ Poise.

XS
SM
MD
LG