Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо са студзеня ў Беларусі пачнуць трансьляваць украінскі «Першы нацыянальны» тэлеканал


Як паведаміў у сваім Фэйсбуку дэпутат Мустафа Найем, адпаведная дамоўленасьць паміж прэзыдэнтамі Украіны і Беларусі пацьвердзілі кіраўнік «Першага нацыянальнага» Зураб Аласанія і кіраўнік Мінінфармпалітыкі Юры Стэц.

«Паўнавартасная трансьляцыя павінна быць наладжана да канца студзеня 2015 года», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней на сустрэчы прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі была дасягнутая дамоўленасьць аб тым, што ў Беларусі для аб’ектыўнага асьвятленьня падзей ва Ўкраіне будзе трансьлявацца адзін з украінскіх тэлеканалаў. Аб якім менавіта тэлеканле ішло, не ўдакладнялі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG