Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт NAVI перасьпяваў крамаўскую «Стэфку» і прэзэнтаваў цэлы альбом беларускамоўных песень (СЛУХАЦЬ)


Фота: vk.com

Фота: vk.com

20 сьнежня ў менскім бары «ДК» адбылася прэзэнтацыя альбому «Сонцам сагрэтыя». Гэта другі альбом за паўтара году існаваньня гурта.

20 сьнежня ў менскім бары «ДК» адбылася прэзэнтацыя альбому «Сонцам сагрэтыя». Гэта другі альбом за паўтара году існаваньня гурта.

Як апавёў музыка гурта Арцём Лук’яненка, атрымаўся «шчыры, спантанны, акустычны альбом на роднай мове»​:

«Няхай у гэты зімовы час наш новы альбом дапаможа Вам сагрэцца і падзяліцца гэтай цеплынёй з кожным!»​

На канцэрце ў бары «ДК» музыкі выконвалі новыя песьні, таксама прагучалі добра вядомыя песьні з альбома «Лови» і зусім новыя, яшчэ не запісаныя. Пасьля выступу Navi накіраваліся на гастролі ў Маскву.

XS
SM
MD
LG