Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭН ТВ пра Беларусь: Хто выкройвае па ўкраінскіх лякалах Майдан у Беларусі?


У праграме «Ваенная таямніца» за 20 сьнежня быў паказаны сюжэт пра Беларусь. У анонсе праграмы гаворыцца: ​«Адарваць ад Расеі. Хто выкройвае па ўкраінскіх лякалах Майдан у Беларусі, хто гатовы аплаціць рэвалюцыю ў гэтай краіне і чаму там часьцей сталі гучаць бандэраўскія крычалкі».

Вядучы Ігар Пракапенка кажа: «Пра гэта мала хто гаворыць, аднак згодна з заходнімі сацапытаньнямі палова жыхароў Беларусі жадаюць у Эўропу, аднак некаторыя дзеля гэтага гатовыя выйсьці на вуліцу, прычым пад антырасейскімі лёзунгамі. Некаторыя антырасейскія выступы беларусы праводзяць ужо цяпер. Гэта дзіўна, чым ім Расея насаліла?»

Далей у праграме ідзе сюжэт Алега Пасобіна, які пачынаецца з сатырычных мульцікаў пра Лукашэнку, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт. Узгадваецца сайт Хартыі-97, праца тэлеканалу Белсат, цытуецца Лукашэнка зь яго заявамі пра тое, што частка пскоўскіх і смаленскіх земляў калісьці належала Беларусі. Паводле аўтараў сюжэту, заходнія спэцслужбы спрабуюць пастаянна пасварыць Лукашэнку з Масквой.​

Праграма «Ваенная таямніца» зь Ігарам Пракапенка шмат гадоў застаецца адной з самых папулярных праграм на расейскім тэлебачаньні. Яна паказвае сэнсацыйныя факты і гісторыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG