Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі мы застанемся ў Эўразійскім эканамічным саюзе, то нас чакае анэксія па прыкладзе Крыму» — Трусаў


Алег Трусаў (другі справа) падчас Кангрэсу за незалежнасьць
Алег Трусаў (другі справа) падчас Кангрэсу за незалежнасьць

Сёньня ў гатэлі «Вікторыя» адбыўся Ўсебеларускі кангрэс за незалежнасьць. Кангрэс адкрыў старшыня ТБМ Алег Трусаў, які сказаў, што галоўнай задачай будзе прыняць сёньня маніфэст аб незалежнасьці нашай краіны.

Алег Трусаў даклаў дэлегатам Кангрэсу, што ад імя кіраўніцтва Лібэральна-дэмакратычнай партыі і ад грамадзянаў Івана Анташкевіча і Анатоля Ляўковіча паступіла папраўка да маніфэсту, у якой яны патрабуюць выключыць з тэксту патрабаваньне аб выхадзе Беларусі з Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Алег Трусаў заявіў: «Калі мы застанемся ў ЭАЭС, то наш чакае анэксія па прыкладзе Крыму, Пуцін правядзе рэфэрэндум, галасы палічаць „правільна“, і Беларусь уключаць у склад Расейскай Фэдэрацыі».

Алег Трусаў лічыць, што такую прапанову нават нельга ставіць на галасаваньне. Удзельнікі кангрэсу зь ім пагадзіліся.​

Удзельнікі кангрэсу прынялі Маніфэст аб незалежнасьці і дамовіліся сабраць мільён подпісаў у яго падтрымку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG