Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новаабраны прэзыдэнт Румыніі падтрымаў санкцыі супраць Расеі


У нядзелю ў Румыніі ўступае ў пасаду новы прэзыдэнт краіны Клаўс Ёханіс. Ён зьменіць на найвышэйшай пасадзе дзяржавы прэзыдэнта Траяна Бэсэску. У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 16 лістапада Ёханіс абышоў на восем адсоткаў свайго канкурэнта, дзейнага кіраўніка ўраду Віктара Понту. У першым туры Понту апярэджваў Ёханіса на 10 адсоткаў.

Пасьля саміту кіраўнікоў дзяржаў Эўразьвязу, які адбыўся ў пятніцу ў Брусэлі, Клаўс Ёханіс заявіў, што неабходна падтрымліваць адносіны паміж Расеяй і Эўразьвязам на аснове дыялёгу. Пры гэтым, аднак, па яго словах, дзейныя санкцыі супраць Расеі трэба захоўваць да таго часу, пакуль захаваецца пагроза сувэрэнітэту Ўкраіны.

Новы прэзыдэнт Румыніі вітаў рашэньне Эўрапейскага парлямэнту павялічыць бязмытны імпарт садавіны з Малдовы. Ёханіс адзначыў, грамадзяне эўрапейскіх краін праявілі салідарнасьць з Малдовай ва ўмовах, калі супраць гэтай краіны Расея ўвяла гандлёвыя абмежаваньні.

Паводле Ёханіса, агульная зьнешняя палітыка краін-сябраў ЭЗ — гэта адна з асноваў саюзу, і ўжываньне эканамічных інструмэнтаў у гэтай палітыцы — рэальнасьць міжнародных адносін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG