Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы паведаміў, што яго краіна і Расея ўзгаднілі магчымасьць фіксацыі коштаў на экспартаваныя ў Расею прадукты харчаваньня ў далярах.

Беларускі віцэ-прэм’ер заявіў, што расейскі бок «пагадзіўся з гэтым, палічыўшы, што так зручна працаваць», таму што няма неабходнасьці, як ён выказаўся, кожны дзень разглядаць кантракты і «падвяргаць адно аднаго нейкім сумневам».

Па словах намесьніка прэм’ера, бакі ўзгаднілі харчовыя балянсы на наступны год, якія плянуецца зацьвердзіць у студзені на сумесным пасяджэньні калегіі міністэрстваў сельскай гаспадаркі Беларусі і Расеі, паведаміў ТАСС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG