Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаўлавы нагавіцы


Эмануэль Лёйцэ, «Вашынгтон пераплывае раку Дэлавэр», 1851
Эмануэль Лёйцэ, «Вашынгтон пераплывае раку Дэлавэр», 1851

18 сьнежня ў Чэхіі хадзілі з закасанымі нагавіцамі — адзначалі дзень Вацлава Гаўла, які так запомніўся, калі даваў прэзыдэнцкую прысягу. У гэты самы дзень, трэцюю гадавіну яго сьмерці, МЗС Чэхіі праводзіла канфэрэнцыю пра вонкавую палітыку і правы чалавека. Нагавіцы ва ўсіх былі акуратныя, дату патлумачылі супадзеньнем, а імя Гаўла я ўпершыню пачуў пад вечар, у выступе прэзыдэнта Нацыянальнага фонду дэмакратыі ЗША Карла Гершмана.

Зайздрасьць некаторых да вялікага чэха, спроба новых уладаў выйсьці зь яго ценю? Так. Але ня толькі.

Гершман кажа, што кожнае новае пакаленьне павінна прыйсьці да каштоўнасьцяў Гаўла само, перажыць іх, каб засвоіць. Гэта тычыцца ня толькі Чэхіі, канечне.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG