Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас толькі на 10 рублёў


Па выніках таргоў даляр склаў 10900 рублёў за адзін даляр.

Сайт Эўрарадыё паведамляе, што па выніках таргоў даляр вырас толькі на 10 рублёў і складае 10900.

На Беларускай валютна-фондавай біржы у суботу прайшлі чарговыя таргі. Яны меліся адбыцца яшчэ ў пятніцу. Па выніках таргоў даляр вырас толькі на 10 рублёў і склаў 10900, эўра аслабеў яшчэ на 70 рублёў (у чацьвер яго курс зьнізіўся на 200) — да 13320, расейскі рубель вырас з 184 да 187 беларускіх рублёў.

У пятніцу ўрад і Нацбанк увялі 30% збор на набыцьцё валюты. Як мяркуецца, ён будзе дзейнічаць да 1 лютага 2015 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG