Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога гендырэктара «Барысаўдрэва» асудзілі на тры гады ўзмоцненага рэжыму


Уладзімер Мальцаў павінен таксама выплаціць страты ў 1,9 мільярда рублёў.

Былы гендырэктар «Барысаўдрэва» Ўладзімер Мальцаў пакараны на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму з выплатай стратаў у памеры 1,9 мільярда рублёў.

Жонка Алена не задаволеная прысудам, разьлічвала на апраўданьне, бо лічыць мужа невінаватым. Прысуд зьбіраецца абскарджваць.​

Мальцава прызналі вінаватым у злоўжываньнях уладай альбо службовым становішчам з нанясеньнем асабліва вялікіх стратаў.

8 сьнежня дзяржаўны абвінаваўца скарэктаваў абвінавачаньне — зьнікла фармулёўка «паразтаванне службовых паўнамоцтваў». Пракурор заявіў: Мальцаў, будучы гендырэктарам, праз асабістую зацікаўленасць пры выбары пастаўшчыка абсталяваньня лябіяваў інтарэсы турэцкай кампаніі. Калі яна, парушыўшы кантракт, пачала зацягваць тэрміны пастаўкі абсталяваньня, Уладзімір Мальцаў не зрабіў крокаў у адказ.

Усё пачалося 8 лістапада 2013 года, калі Аляксандар Лукашэнка наведваў прадпрыемства і быў абураны сарванымі тэмпамі мадэрнізацыі. Пачалося расьсьледаваньне. Уладзімір Мальцаў быў узяты пад варту ў сакавіку сёлета, суд пачаўся ў верасьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG