Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сьнежня адбудзецца «Калядны фэст». У праграме: канцэрт, гістарычныя танцы і калядны абрад з казой


25 сьнежня а 17-й гадзіне ў клюбе «Re:public» адбудзецца ўжо традыцыцыйны штогадовы «КАЛЯДНЫ ФЭСТ 2014». Гэта музычнае шоў з удзелам найлепшых беларускіх гуртоў і калектываў.

Выступяць гурты СТАРЫ ОЛЬСА, LITVINTROLL, ZNICH, IRDORATH , ГІСТРЫЁН. Як абяцаюць арганізатары, акрамя канцэрту плянуюцца сярэднявечныя танцы, конкурсы і розыгрышы

Паводле арганізатара мерапрыемства Віталя Супрановіча, плянуецца ня проста канцэрт, а сапраўднае сьвята:

«Мы запрасілі найлепшыя гурты фольк-мэдываль кірунку. Гэтым разам абмежавалі колькасьць гуртоў, каб кожны змог адыграць свае сэты. Зь цікавостак - будзе танцавальны гурт ГІСТРЫЁН і калектыў Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства ГОРЫНЬ. Горынь падрыхтавалі сапраўдны народны калядны абрад з казой ды іншымі пэрсанажамі. Мы заклікаем усіх прыходзіць у сьвяточных, карнавальных строях, каб гэта было сапраўднае сьвята».

Віталь Супрановіч кажа, што ёсьць ідэя ладзіць «Калядны фэст» і на «праваслаўныя» Каляды:

«Гэта ўжо нашае традыцыйнае мерапрыемства, якое адбываецца на каталіцкае Божае нараджэньне 25 сьнежня. У ідэале мы марым рабіць такое і на праваслаўнае раство, плянуем больш масавыя, нават вулічныя мерапрыемствы карнавальнага тыпу.

Усім, хто набудзе квіток папярэдне ці прыйдзе ў сьвяточных касьцюмах, - падарункі ад арганізатараў (дыскі, значакі і інш.) ў дзень канцэрту!

XS
SM
MD
LG