Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада абвясьціла санкцыі супраць Расеі


Канада абвясьціла ў пятніцу пра новыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі, якія будуць уключаць дадатковыя абмежаваньні на экспарт тэхналёгій, якія выкарыстоўваюцца ў нафтавай і газавай прамысловасьці, перадае Reuters.

Агенцтва спасылаецца на заяву міністра замежных справаў Канады Джона Бэрда. Ён таксама сказаў, што санкцыі закрануць шэраг асоб у Расеі і ва Ўкраіне — сыходзячы зь дзеяньняў Масквы ў адносінах да суседняй дзяржавы.

Раней на гэтым тыдні стала вядома, што Эўрапейскі Зьвяз ухваліў новыя абмежаваньні на інвэстыцыі ў Крыме. Захады закранаюць выведку шэльфавых радовішчаў нафты і газу ў басэйне Чорнага мора, а таксама сфэру турызму.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў у чацьвер законапраект аб захадах дапамогі Ўкраіне, які дазваляе зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненьні да Расеі за яе дзеяньні, якія спрыяюць эскаляцыі напружанасьці на Данбасе.

Пасьля далучэньня Расеяй Крыму і ў сувязі з канфліктам на ўсходзе Ўкраіны было ўжо некалькі этапаў санкцый, якія Злучаныя Штаты, а таксама Эўразьвяз і яшчэ шэраг краін, уключаючы Канаду, увялі супраць расейскіх чыноўнікаў, кампаній і бізнэсмэнаў.

Масква абвяргае абвінавачваньні ў падтрымцы сэпаратыстаў і прысутнасьці на ўсходзе Ўкраіны расейскіх войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG