Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 сьнежня: Дзень віншаванкі з Вольскім, Вайцюшкевічам і Бартосікам у «Культурнай прасторы»


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск. Культурная пляцоўка «Беларуская прастора» запрашае на «Дзень вышыванкі», які адбудзецца ў Менскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна пад дэвізам «Віншуем па-беларуску». Беларусаў павіншуюць Лявон Вольскі, Павел Аракелян, Зьміцер Вайцюшкевіч, Генадзь Аўсяннікаў, Андрэй Хадановіч, Зьміцер Бартосік, Серж Мінскевіч, Валярына Кустава, Леанід Дранько-Майсюк, Алёна Масла і іншыя. Час правядзеньня з 18.00 да 21.00. Уваход вольны.

Менск (па 30 сьнежня). Акцыя «Калядкі Ў Купалавым доме!» у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4).

Менск. У Вялікім тэатры Беларусі пройдзе Калядны дабрачынны баль кнігі і аўкцыён кнігі. Сродкі ад продажу лотаў будуць пералічаныя на рахункі беларускіх дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў. Пачатак а 19.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1216 — Папа рымскі Ганорый III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканцаў).

1264 — падпісаная мірная і гандлёвая дамова Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам

1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду.

1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні

1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)

1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.

1990 — Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1639 — Жан Расін, францускі драматург, адзін зь «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнэлем і Мальерам.

1858 — Джакома Пучыні, італьянскі кампазытар

1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца

Цытата:

«За 45 гадоў пісьменьніцкага шляху Алена Васілевіч расказвала пра чалавека. Пра жанчыну. Пра дзяцей. Пра жыцьцёвыя дачыненьні і калізіі. Пра ўзаемаадносіны людзей. Тонка разумеючы іх псыхалёгію. Умеючы паглядзець на сьвет з добрым гумарам і разуменьнем, зь мяккай усьмешлівай іроніяй. Зь вельмі адчувальным лірызмам. Алена Васілевіч пакінула нам тэтралёгію «Пачакай, затрымайся», шмат апавяданьняў, а таксама кнігу пра літаратуру, якая называецца «Люблю, хвалююся, жыву».
Літаратурны крытык Ала Сямёнава пра Алену Васілевіч.


У гэты дзень памерлі:

1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Не страляйце ў ідыёта. 22 сьнежня 1849 адбыўся «расстрэл» Дастаеўскага

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG