Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі прыпыняюць выдачу рублёвых крэдытаў фізычным асобам


Некаторыя беларускія банкі прыпынілі выдачу рублёвых крэдытаў фізычным асобам.

Белаграпрамбанк пакуль не выдае ніякіх крэдытаў у нацыянальнай валюце, за выключэньнем маёмасных. Абмежаваньне закранула крэдытныя карты і авэрдрафт. Банк БелВЭБ часова па тэхнічных прычынах спыніў прыём заявак на крэдыт. Аб прыпыненьні крэдытаваньня фізычных асоб паведамляецца на сайце Абсалютбанка.

БПС-Сбербанк выдаваць крэдыты пакуль працягвае, але зь 19 сьнежня тэрмін разгляду заявак на крэдыты і авэрдрафт для фізычных асоб у гэтым банку складае ня менш за 30 дзён.

Беларусбанк на дадзены момант выдачу крэдытаў фізічным асобам ніяк не абмяжоўваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG