Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэраг сайтаў незалежных мэдыяў недаступныя з тэрыторыі Беларусі. Калі партал TUT.by ня вытрымаў наплыву наведнікаў, то «Хартыю» і «Беларускі Партызан» заблякавалі.

Праз сайты-ананімайзэры і з-за мяжы ўвайсьці на незалежныя сайты магчыма. Гэта значыць, старонкі заблякаваныя зь Беларусі.

Што тычыцца onliner.by i tut.by, то перабоі ў іх працы хутчэй за ўсё зьвязаныя з высокай наведвальнасьцю:

Tut.by твіціць: Мы прылеглі крыху, неўзабаве запрацуем. Не панікуйце

«На жаль, мы можам паказваць вам зараз толькі галоўную старонку, і тое праз раз», — піша ў сваім твітары Onliner.by.​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG