Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэрцыйным банкам рэкамэндавана аслабіць курс рубля на 10%


Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў камэрцыйным банкам аслабіць курс рубля да даляра прыкладна на 10%. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на крыніцу ў банкаўскай сфэры.

«Паступіла рэкамэндацыя Нацбанка — аслабіць абменны курс прыкладна на 10%. Таксама рэкамэндавана не падмацоўваць абменныя пункты валютай, а ажыцьцяўляць продаж толькі той валюты, якую здае насельніцтва», — паведаміў суразмоўца агенцтва.

Па словах крыніцы, раніцай у пятніцу абменныя пункты многіх банкаў не адчыніліся для працы. Яны апавясьцілі сваіх кліентаў, што з-за збою ў працы абсталяваньня ня маюць магчымасьці працаваць да 12:00 мясцовага часу. У сувязі з гэтым крыніца растлумачыла, што банкі чакаюць рэкамэндацыяў рэгулятарнага органа па курсавой палітыцы.

«Купіць даляры ў Менску раніцай у пятніцу было практычна немагчыма», — падкрэсьліў суразмоўца агенцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG