Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія мультыплікатары прадставілі першую за гады незалежнасьці анімацыйную поўнаметражную стужку «Бабай».

З-за фінансавых цяжкасьцяў, у прыватнасьці, часовага замарожваньня праекту, ад пачатку працы над сцэнаром «Бабая» да прэзентацыі стужкі прайшло восем гадоў. Вынікам стала гісторыя, напоўненая прыгодамі і афарызмамі. У яе аснову легла тэма страху, кажа сцэнарыст мультфільма Вадзім Шынкароў.

«Мы вырашылі зрабіць фільм пра „Бабая“, таму што гэта вельмі прыдатны антыгерой. Вельмі цікавая тэма страху, якая будзе актуальная і для дарослых, і для дзяцей. Проста гэтая тэма вечная — пра страх, пра дзяцей, пра тое, як яны яго пераадольваюць. Фільм зроблены для дзяцей старэйшых груп дзіцячага садка і першаклясьнікаў. Фільм разьлічаны на тых дзяцей, якіх возьмуць за руку і прывядуць у кінатэатр, так што, хоцькі-няхоцькі, бацькі будуць вымушаны яго паглядзець».

Рэжысэр мультфільма Марына Мядзьведзь распавяла Радыё Свабода, што на тле баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны стужка ў вачах гледача атрымала дадатковыя палітычныя падтэксты.

«Найсьмяшнейшае тое, што кіно было завершана да таго, як пачалася складаная сытуацыя ва Ўкраіне. Цяпер знаходзяць нейкія палітычныя супадзеньні або задаюць пытаньні, чаму адно вока блакітнае, а другое жоўтае. У нас у галаве такога не было, мы завяршылі кіно за год да таго, як адбыліся ўсе падзеі».

«Бабай» доўжыцца 70 хвілін і складаецца з 200000 малюнкаў. Бюджэт праекту склаў 2 мільёны даляраў. Цяпер украінцы змогуць паглядзець мульцік амаль на 100 экранах Украіны. З кожнага прададзенага квітка будзе адпраўлена па 1 грыўні для дзяцей перасяленцаў, абяцаюць стваральнікі фільма.

XS
SM
MD
LG