Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётар Пракаповіч: «Дэвальвацыя ад мяне не залежыць»


Пётар Пракаповіч

Пётар Пракаповіч

Віцэ-прэм’ер параіў журналістам «не хадзіць па абменьніках».

Пётар Пракаповіч выступіў сёньня з дакладам па эканамічнай сытуацыі на сумесным паседжаньні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Адказваючы на пытаньне журналістаў, ці будзе ў краіне дэвальвацыя, Пётар Пракаповіч заявіў:

«Не. Дэвальвацыі ня будзе. Але гэта ад мяне не залежыць».

Віцэ-прэм’ер сказаў, што Беларусь — самастойная дзяржава, і ў яе няма зараз неабходнасьці ісьці тым жа курсам, якім ідзе Расея. Пракаповіч спадзяецца, што курс даляра будзе такім жа, якім ён прапісаны ў асноўных накірунках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.

Журналісты заўважылі, што ў абменьніках шмат людзей, а валюты не хапае. На пытаньне, што рабіць, Пётар Пракаповіч адказаў: «Не хадзіць па абменьніках».

18 сьнежня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што Беларусь ня будзе дэвальваваць рубель, і запатрабаваў ад ураду перайсьці на валютныя разьлікі з Расеяй.

18-19 сьнежня ў аддзяленьнях банкаў назіраюцца чэргі па валюту. Курс мяняецца некалькі разоў на дзень, і за два дні вырас прыблізна на тысячу рублёў. У вялікай колкасьці абменных пунктаў няма валюты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG