Фотахроніка неспакойнай пятніцы
У 16:40 у аддзяленьні «Беларусбанку» сказалі, што валюты на продаж няма. Толькі калі нехта здасьць. Пра продаж з 30%-й камісіяй, як гэта вырашыў Нацбанк, там пакуль нічога ня ведаюць. У БелВЭБ таксама сказалі, што ніякай валюты на продаж няма і пра продаж з 30%-й камісіяй кіраўніцтва пакуль нічога не тлумачыла.
Чарга па тэлевізары ў Менску
Па картках за мяжой беларусы будуць разьлічвацца па курсе 14 тысяч рублёў за даляр
Таксама ад сёньня ўводзіцца суткавы ліміт у 1,8 мільёнаў рублёў, якія можна выдаткаваць.
Самалёты вязуць валюту ў Беларусь, якая замоўлена ў замежных банках.
Такім чынам будзе вырашана пытаньне з недахопам валюты ў краіне. Пра гэта заявіў першы намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Беларусі Тарас Надольны.
Банкі прыпыняюць выдачу рублёвых крэдытаў фізычным асобам
Некаторыя беларускія банкі прыпынілі выдачу рублёвых крэдытаў фізычным асобам.
Інтэрнэт-крамы перайшлі на курс 16000 рублёў
Беларускія інтэрнэт-крамы адрэагавалі на новыя правілы, усталяваныя Нацбанкам.
У большасьці крамаў курс «умоўнай адзінкі» цяпер складае 16 тысяч рублёў.
Камэрцыйным банкам рэкамэндавана аслабіць курс рубля на 10%
Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў камэрцыйным банкам аслабіць курс рубля да даляра прыкладна на 10%. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на крыніцу ў банкаўскай сфэры.
Беларускія інтэрнэт-крамы адрэагавалі на новыя правілы, усталяваныя Нацбанкам.
У большасьці крамаў курс «умоўнай адзінкі» цяпер складае 16 тысяч рублёў.
Даляр — 14 150, эўра — 17 400. Нацбанк уводзіць 30%-ую камісію за пакупку валюты
19 сьнежня рашэньнем Нацбанка ўведзены 30%-ны збор за продаж валюты фізічным і юрыдычным асобам. Камісія будзе пералічвацца ў бюджэт. Здаваць валюту ў банкі можна будзе па ранейшым курсе.
Беларускія банкі аб’яўляюць пра абмежаваньні апэрацыяў з выкарыстаньнем банкаўскіх плацежных картак.
«Белінвестбанк» заяўляе пра забарону:
на перавод з картак грашовых сродкаў у беларускіх рублях на карткі і рахункі ў замежнай валюце;
- на перавод грашовых сродкаў з рахункаў у беларускіх рублях на валютныя карткі;
- на ўнёсак наяўных беларускіх рублёў на валютныя карткі;
- на выдачу наяўнай замежнай валюты па рублёвых картках;
- на выкананьне безнаяўных плацяжоў у беларускіх рублях на рахункі ў замежнай валюце.
У сваю чаргу «Белаграпрамбанк» паведамляе пра тое, што «часова адсутнічае магчымасьць зьдзяйсьненьня асобных відаў апэрацыяў з выкарыстаньнем банкаўскіх плацежных картак». Пра якія апэрацыі ідзе гаворка — не ўдакладняецца.
«Альфа-банк» апублікаваў паведамленьне пра тое, што пры намеры зьняць у банку вялікую суму ў беларускіх рублях (ад 10 мільёнаў беларускіх рублёў), альбо замежную валюту (даляры ЗША / эўра / расейскія рублі ў любым памеры), неабходна замовіць сродкі папярэдне — за 5 працоўных дзён.
Прэс-служба «Беларусбанка» пра валютны ажыятаж: Усё, што было магчыма, — вывезьлі ў Расею
У прэс-службе «Беларусбанка» Радыё Свабода паведамілі, што аніякіх абмежаваньняў на продаж валюты ўводзіць не плянуюць, і параілі слухаць прэзыдэнта.
Пётар Пракаповіч: «Дэвальвацыя ад мяне не залежыць»
Віцэ-прэм’ер параіў журналістам «не хадзіць па абменьніках».
Віцэ-прэм’ер сказаў, што Беларусь — самастойная дзяржава, і ў яе няма зараз неабходнасьці ісьці тым жа курсам, якім ідзе Расея. Пракаповіч спадзяецца, што курс даляра будзе такім жа, якім ён прапісаны ў асноўных накірунках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.