Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я сказаў ім, што Пуцін звар’яцеў»


Украінскі палітык распавядае аб сваім вопыце ўдзелу ў ток-шоў расейскага тэлебачаньня.

Ток-шоу «Палітыка», якое выйшла 17 сьнежня ў эфір Першага каналу расейскага тэлебачаньня, пайшло не па вызначаным сцэнары. Зламаў звыклую схему адзін з удзельнікаў перадачы, дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны, адэсіт Аляксей Ганчарэнка. Ён зьявіўся ў студыі ў футболцы з гербам Украіны і, у прыватнасьці, сказаў, што ўкраінскі народ хоча міру, а адзіная пагроза міру — гэта «Уладзімер Пуцін, які звар’яцеў ад сваёй улады за 14 гадоў». Выступ Ганчарэнкі перапалохаў вядучых праграмы — Аляксандра Гордана і Пятра Талстога, госьцю не далі дагаварыць.

— Я сказаў, што Крым быў, ёсьць і будзе ўкраінскім і што Расея трымае сёньня ў закладніках украінцаў, — расказаў Аляксей Ганчарэнка Свабодзе. — Для іх самым непрыемным, мяркуючы па ўсім, стала тое, што я сказаў пра Пуціна, што ён звар’яцеў. Я сапраўды так лічу. Для іх гэта было шокам. Да эфіру яны актыўна спрабавалі аказваць на мяне псыхялагічнае ўзьдзеяньне, некаторыя казалі, што мяне ня выпусьцяць, калі што, з Масквы. Але на мяне няма сэнсу аказваць такое ўзьдзеяньне, таму што я быў на ўчастку, дзе галасаваў Аксёнаў, у дзень так званага рэфэрэндуму ў Крыме, я там быў з украінскім сьцягам і сказаў яму ў вочы, што ён сэпаратыст. Мабыць, ім трэба было паказаць, што яны ня проста прапагандысцкае ТБ, а ў іх ёсьць нейкая аб’ектыўнасьць, і для гэтага яны запрасілі каго-небудзь з Украіны. І яны чамусьці разьлічвалі, што змогуць — студыя, вядучыя, астатнія сьпікеры — закрыць мне рот. Але гэтага ў іх не атрымалася, і вынік вы бачылі. Там яшчэ была другая частка перадачы, і яны ўжо папрасілі мяне сысьці. Ну, папрасілі і папрасілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG