Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пунктах абмены валюты шэрагу банкаў скончылася замежная валюта. Як кажуць супрацоўнікі банкаў, яшчэ зранку людзі ўсё скупілі.

Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што дэвальвацыі ня будзе — не падзейнічалі. Беларусы масава скупляюць замежную валюту, сытуацыя нагадвае 2011 год, калі Беларусь перажыла фінансавы крызіс і дэвальвацыю.

У БелВЭБ курс даляра трымаецца на на ўзроўні 11000 рублёў, а эўра — 13590. Хаця купіць валюту немагчыма. Супрацоўнікі банка скардзяцца, што скупілі ня толькі эўра ці даляры, але і ўсю «каляровую» валюту, якая была ў наяўнасьці яшчэ ўчора.

У абменьніку банку «Масква-Мінск», які знаходзіцца ў офісе МТС, таксама няма чаргі. На шкле буйнымі літарамі напісана «Валюты няма». Афіцыйны курс даляра тут трошкі вышэйшы — 11250 рублёў.

У «Беларусбанку» на Талбухіна — вялікая чарга. Даляры таксама скончыліся, але людзі стаяць у спадзяваньні купіць эўра ці любую іншую.

XS
SM
MD
LG