Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль забараняе набываць нерухомасьць у Крыме і пасылаць туды турыстаў


ЭЗ зацьвердзіў новыя санкцыі супраць Крыму. Санкцыі былі зацьверджаныя шляхам пісьмовай працэдуры і пачнуць дзейнічаць ад 20 сьнежня.

У прыватнасьці, эўрапейскім кампаніям забараняецца купляць нерухомасьць на Крыме ды фінансаваць прадпрыемствы, якія працуюць на паўвостраве.

Эўрапейскім кампаніям таксама забаронена аказваць турыстычныя паслугі ў Крыме. Турыстычныя лайнэры з краінаў ЭЗ могуць заходзіць у крымскія парты толькі ў надзвычайных сытуацыях.

Акрамя таго, уведзены абмежаваньні на экспарт тавараў і тэхналёгій для энэргетычнага сэктару, транспарту і тэлекамунікацый, разьведваньня радовішчаў ды здабычы нафты, газу і іншых мінэральных рэсурсаў.

Цяперашнія санкцыі дадаюцца да ранейшых, уведзеных чэрвені і ліпені, якія датычылі абмежаваньняў на імпарт тавараў у Крым ды на эўрапейскія інвэстыцыі на паўвостраве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG