Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд патлумачыла, чаму беларускаму кіраўніцтву няўтульна


Вікторыя Нуланд

Вікторыя Нуланд

ЗША адкрытыя для паляпшэньня адносінаў з Беларусьсю, але не адмаўляюцца ад сваіх прэтэнзій і патрабаваньняў да ўладаў гэтай краіны, перш за ўсё ў праваабарончай галіне. Пра гэта заявіла 17 сьнежня, выступаючы ў Амэрыканскім інстытуце прадпрымальніцтва памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

«Мы ўжо шмат гадоў падтрымліваем дыялёг з уладамі Беларусі наконт нашай занепакоенасьці сытуацыяй з правамі чалавека, палітычнымі ўмовамі для праявы іншадумства, — сказала яна. — На працягу апошняга года мы назіраем, што беларускае кіраўніцтва вельмі няўтульна сябе адчувае перад тварам бінарнага выбару. Я сустракалася ў верасьні на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН з прэм’ер-міністрам Беларусі і сказала яму, што яны шмат зрабілі для сваёй краіны, ператварыўшы імя Менску ў сымбаль мірнай дамоўленасьці».

«Мы па-ранейшаму адкрыты для больш цёплых і інтэграваных ўзаемаадносінаў з Беларусьсю пры паляпшэньні сытуацыі з правамі чалавека, — працягвала Нуланд. — Мы выказалі ўладам Беларусі шэраг канкрэтных меркаваньняў. Мы здолелі зрабіць некалькі маленькіх супольных крокаў: мы цяпер зноў выдаём там візы на ўзаемнай аснове».

«Але, зноў-такі, усё гэта застаецца ў руках іх кіраўніцтва, — падкрэсьліла дыплямат, — ці хоча яно весьці сваю краіну ў кірунку большай адкрытасьці і дэмакратычнасьці. Мы б, вядома, былі гатовыя на гэта адгукнуцца».

XS
SM
MD
LG