Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камароўскі: Польшча гатова прадаваць зброю Ўкраіне


Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заяўляе пра гатоўнасьць Варшавы весьці перамовы аб магчымым продажы зброі Кіеву.

Польскі прэзыдэнт заявіў пра гэта на сустрэчы з кіраўніком украінскай дзяржавы Пятром Парашэнкам ў Варшаве.

«Я ведаю, што вас вельмі цікавіць пытаньне ўзбраеньня. Дык вось я скажу, што нідзе ня чуў, каб было нейкае эмбарга на продаж зброі Ўкраіне», — заявіў Камароўскі.

«Калі Ўкраіна будзе ў гэтым зацікаўлена, то, вядома ж, Польшча абсалютна адкрыта да такіх размоваў», — дадаў прэзыдэнт Польшчы.

У мэдыяпаведамленьнях не гаворыцца, што Парашэнка адказаў на прапанову.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў сёньня, што неўзабаве ён зьвернецца да парлямэнту з прапановай адмяніць нэўтральны пазаблёкавы статус Украіны. Выступаючы ў польскім парлямэнце, Парашэнка сказаў пра сваё рашэньне, што яго краіна будзе рухацца ў сфэру эўра-атлянтычнай бясьпекі, не згадваючы пры гэты м слова НАТО.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG