Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 18 сьнежня: Вызваленьне Эдуарда Лобава, дзень памяці Вацлава Гаўла


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Міжнародны дзень мігранта.

З Івацэвіцкай калёніі на Берасьцейшчыне на волю мусіць выйсьці палітвязень Эдуард Лобаў.

Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў


У менскай галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе прэзэнтацыя новых кніг сэрыі «Бiблiятэка часопiса «Маладосць». Пачатак а 16-й гадзіне.

У Гомельскай абласной унівэрсальнай бібліятэцы імя. Леніна адкрыецца пэрсанальная выстава інтуітыўнага жывапісу Святланы Каласковай-Чаплінскай «Падарожжа душы». Пачатак а 16-й гадзіне.

У менскім Палацы мастацтваў распачнецца выстава-кірмаш для старэйшых асобаў «50 ПЛЮС». У чацьвер пройдзе прэзэнтацыя праекту «Дзеці вайны». Пачатак а 16-й гадзіне.

У малой залі Музэя сучаснага мастацтва ў Менску адбудзецца адкрыцьцё выставы тэкстыльных аб’ектаў Анастасіі Арайс і Веранікі Фомінай «Соль зямлі». Пачатак а 17-й гадзіне.

У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску грамадзянская кампанія «Ў абарону беларускіх балот» запрашае на прэм’еру «Подых балот». Падчас падзеі выступіць гурт «Нагуаль» з кампазыцыямі, напісанымі адмыслова для фільму. Пачатак а 19-й гадзіне.

У Менску ў кінатэатры «Перамога» пройдуць Дні нямецкага кіно. Фільмы пакажуць на нямецкай мове з расейскімі субтытрамі. Пачатак а 19-й гадзіне.


ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1865 — прынятая трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая ліквідавала рабства.

1882 — у Беларусі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі (паміж гомельскім маёнткам князя Паскевіча, ягоны палацам, фабрыкамі і фальваркам).

1917 — у Менску распачаўся I Усебеларускі кангрэс.

1940 — зацьверджаны «Плян Барбароса» — нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР.

1973 — ураджэнец Беларусі Пётар Клімук зрабіў арбітальны палёт на касьмічным караблі «Саюз-13» у якасьці камандзіра карабля і стаў першым беларусам у космасе.

1979 — на Менскім паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа надрукаваная мільярдная кніга.

2010 — Пачатак акцый пратэсту ў Тунісе, якія праз 28 дзён прывялі да скіданьня прэзыдэнта Зін аль-Абідзін Бэн Алі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1913 — Вілі Брант, канцлер Нямеччыны (1969-1974), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1928 — Эдуард Загарульскі, беларускі археоляг.

У гэты дзень памерлі:

1969 — Пятро Глебка, паэт, грамадзкі дзеяч.

1971 — Аляксандар Твардоўскі, расейскі паэт, рэдактар часопіса «Новый мир», дзе ўпершыню былі надрукаваныя творы Васіля Быкава.

2011 — Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.

Дарагія сябры,

Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць на парозе новага году і пажадаць вам і вашым блізкім, каб ён быў лепшым, чым мінулы. Выказваю салідарнасьць з вашай пазыцыяй і буду і надалей выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб разам са сваімі сябрамі зьвяртаць увагу міжнароднай грамадзкасьці на парушэньне грамадзянскіх правоў у Беларусі.

Жадаю усяго добрага вам і свабоды вашай краіне.

Апошні ліст Вацлава Гаўла беларускім палітвязьням

Каляндар Бахарэвіча

18 сьнежня 1973 Пятро Клімук ляціць у космас

XS
SM
MD
LG