Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Чарговая менская сустрэча можа адбыцца ў нядзелю


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Наступнае пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне можа прайсьці ў Менску ў нядзелю, 21 сьнежня.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Пятро Парашэнка па выніках перамоваў з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім ў Варшаве ў сераду.

«Ёсьць надзея, што ў нядзелю ў Менску адбудзецца пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы» — сказаў ён.

Раней меркавалася правесьці гэтую сустрэчу 9 сьнежня разам з абвяшчэньнем перамір’я, аднак яна не адбылася ні ў гэты дзень, не ў тэрміны 11 і 12 сьнежня, якія абвяшчаліся пазьней.

Сёньня адбылася сумесная тэлефонная гутарка паміж прэзыдэнтамі Расеі Ў. Пуціным, Францыі Ф. Аляндам, Украіны П. Парашэнкам і канцлерам Нямеччыны А. Мэркэль.

Як адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы прэзыдэнта Ўкраіны суразмоўцы выказаліся за правядзеньне да канца тыдня сустрэчы трохбаковай кантактнай групы для забесьпячэньня прагрэсу ў выкананьні менскіх дамоўленасьцяў. «У прыватнасьці, парадак дня сустрэчы кантактнай групы павінен ўтрымліваць пытаньне спыненьня агню, выхаду на лінію разьмежаваньня, якая замацаваная ў менскім мэмарандуме, адвод войскаў і цяжкага ўзбраеньня, а таксама хутчэйшага вызваленьня ўсіх закладнікаў. таксама прэзыдэнт Украіны прыцягнуў увагу да неадкладнай неабходнасьці вызваленьня з расейскай турмы народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі, стан здароўя якой пагоршыўся» - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы ўкраінскага прэзыдэнта.

XS
SM
MD
LG