Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Згубная звычка»


Чарлс Джэймс Люіс, «Чытаньне каля акна. Гастынгс», 1880
Чарлс Джэймс Люіс, «Чытаньне каля акна. Гастынгс», 1880

Усе надарылі мне ў сераду столькі кніг, моцных і пякучых, што ўжо тыдзень жыву ў нейкай іншай рэальнасьці. Кніжкі глытаюць мяне, і я ім аддаюся. Адно што стала дужа неўраўнаважанай. Я раней думала, што вось людзі дарослыя — яны загартаваныя, умеюць хаваць пачуцьці, быць цьвярозымі, цьвёрдымі і несэнтымэнтальнымі. Фігушкі — так, відаць, дурай і памру... Учора на вакзале, напрыклад, сядзела і раўла над Казанцавай (сын, як заўсёды, далікатна рабіў выгляд, што нічога не адбываецца). Мабыць, мне сапраўды лепш з дому не выходзіць, а то, бывае, магу ўспомніць якісьці верш і заплакаць, проста ідучы па горадзе.

Наста Кудасава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG