Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго гісторыка звальняюць з Гарадзенскага ўнівэрсытэта


Кандыдата гістарычных навук археоляга Генадзя Семенчука запрасілі ў аддзел кадраў, каб ён паставіў подпіс пад загадам аб спыненьні зь ім працоўнага кантракту. Гісторык працаваў ва ўнівэрсытэце з 1991 году.

Раней Генадзь Семянчук атрымаў заказны ліст, у якім паведамлена, што зь ім спыняюць працоўныя адносіны па заканчэньні тэрміну кантракту на падставе пункту 2 артыкулу 35 Працоўнага кодэксу. І больш ніякіх тлумачэньняў. Тэрмін цяперашняга кантракту заканчваецца 27 студзеня, паведаміў гісторык.

Што ён будзе рабіць пасьля звальненьня? — Гісторык адказвае, што перш за ўсё зарэгіструецца як беспрацоўны. Хоча таксама адпачыць і паправіць сваё здароўе. А потым пачне сам шукаць працу ў сыстэме адукацыі, культуры. Адначасова плянуе больш актыўна заняцца навуковай дзейнасьцю. «Каб застацца ў прафэсіі», — зазначае Генадзь Семянчук.

Генадзь Семянчук — аўтар навучальнага дапаможніка «Археалёгія Беларусі» (у суаўтарстве з С. Піваварчыкам) і дзясяткаў навуковых артыкулаў.

XS
SM
MD
LG