Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Багданкевіч: Шокавая дэвальвацыя не патрэбная


Станіслаў Багданкевіч

Станіслаў Багданкевіч

«Беларусь мае сваю валюту, якая абапіраецца на збалянсаваны зьнешнеэканамічны абарот. З улікам зьнешняй пазыкі даляр мусіць каштаваць 12 тысяч рублёў. Але шокавая дэвальвацыя беларускага рубля не патрэбная», — лічыць былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі.

Багданкевіч падкрэсьлівае, што ягоная пазыцыя блізкая да той, якую займае цяперашняе кіраўніцтва Нацбанку.

Станіслаў Багданкевіч кажа, што дэвальвацыя беларускай валюты мусіць адбывацца ў рамках рэалізацыі цэлай праграмы эканамічных рэформаў.

«Проста дэвальвацыю, як у Расеі (гэта значыць прывязку беларускай нацыянальнай валюты да расейскага рубля), я не лічу неабходнай і патрэбнай справай.

Беларусь мае сваю валюту, якая абапіраецца на збалянсаваны зьнешнеэканамічны абарот.

Беларусь мае сваю валюту, якая абапіраецца на збалянсаваны зьнешнеэканамічны абарот. Так, ёсьць даволі значныя праблемы з плацёжным балянсам. У сувязі з гэтым трэба проста паскорыць тэмп дэвальвацыі нацыянальнай валюты, але не прывязваючы яе да падзеньня расейскага рубля», — кажа Станіслаў Багданкевіч.

Разам з тым эканаміст адзначае, што курс беларускага рубля крыху сёньня завышаны.

Паводле маіх разьлікаў, беларускі даляр павінен каштаваць 12 000 рублёў, а ня 10 800

«Трэба, каб курс балянсаваў ня толькі на паказчыках імпарту і экспарту, але і ўлічваў плацяжы па зьнешніх пазыках. Паводле маіх разьлікаў, беларускі даляр павінен каштаваць 12 000 рублёў, а ня 10 800».

Паводле Станіслава Багданкевіча, у Беларусі ня трэба праводзіць шокавую дэвальвацыю ў 50 ці 100 працэнтаў, пра што цяпер гавораць некаторыя экспэрты. Замест гэтага трэба спыніць дзяржаўныя датацыі ў непрыбытковыя прадпрыемствы і не выпускаць тавары, на якія няма попыту на сусьветным рынку:

«Трэба лекаваць праблемы, у выніку якіх расьце інфляцыя і насьпявае дэвальвацыя. Сярод такіх праблемаў — тое, што мы трацім вялізныя грошы на вытворчасьць прадукцыі, якую ня можам прадаць; дэбітарская запазычанасьць, якая ўзьнікае, бо мы аддаем прадукцыю неплацежаздольным пакупнікам; а таксама крэдытаваньне неэфэктыўных дзяржпраектаў. Але тут трэба комплексная рэформа, дэвальвацыя нічога ня дасьць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG