Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Продзі: Мы з вамі эўрапейцы


Сёньня кіраўнік Беларусі сустрэўся з прэзыдэнтам Фонду міжнароднага супрацоўніцтва, італьянскім палітыкам Рамана Продзі. Пра гэта паведамляе Белта. Продзі двойчы ўзначальваў ўрад Італіі, ў 1999-2004 ён быў прэзыдэнтам Эўракамісіі.

«Улічваючы, што мы з вамі эўрапейцы, што нашы краіны знаходзяцца ў Эўропе, мы вельмі зацікаўленыя ў нармалізацыі адносінаў з нашымі эўрапейскімі партнэрамі. Але вы павінны дакладна разумець, што мы гатовыя да гэтай нармалізацыі на ўзаемапаважлівых прынцыпах, гатовыя на прынцыпах раўнапраўя будаваць нашы адносіны», — сказаў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з Продзі.

«Мы абсалютна, дарэчы, як і вы, не прымаем мову санкцый і разьлічваем, што Эўропа будзе разумна падыходзіць да адносінаў з рэспублікамі былога Савецкага Саюзу і перш за ўсё з Расейскай Фэдэрацыяй. Нельга тут нам дзейнічаць з пазыцый санкцый, пагрозаў і гэтак далей. Сучасны сьвет гэтага не прымае», — падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.

Прэзыдэнт Фонду міжнароднага супрацоўніцтва Рамана Продзі заявіў у размове з Лукашэнкам, што мае намер данесьці да Брусэлю неабходнасьць вяртаньня да мовы ўзаемаразуменьня. Рамана Продзі расказаў, што напярэдадні сустракаўся са студэнтамі адной зь беларускіх ВНУ. «Учора на сустрэчы са студэнтамі я сутыкнуўся з незадавальненьнем грамадзянаў ад таго, што яны бачаць Эўропу крыніцай санкцый, а не прыязным бокам. Вось гэта мы павінны зьмяніць», — цытуе італьянскага палітыка Белта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG