Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раманчук: Заробак будзе 200-300 даляраў, пэнсія — 100 даляраў


Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук.

Дэвальвацыя неабходная. Калі зрабіць яе сёньня, то можна дэвальваваць беларускі рубель на 50 % і нейкім чынам пачаць урэгуляваньне стану.

«Дэвальвацыя неабходная. Калі зрабіць яе сёньня, то можна дэвальваваць беларускі рубель на 50 % і нейкім чынам пачаць урэгуляваньне стану. А калі сядзець і назіраць за падзеньнем расейскага рубля, то спатрэбіцца дэвальвацыя ў 100, а то і ў 150 працэнтаў — у гэтым выпадку 2016 год сустрэнем з курсам 20 тысяч рублёў за даляр», — кажа Яраслаў Раманчук.

Беларуская дзяржава не гатовая да эканамічнага крызісу, які прыйдзе ў Беларусь у сувязі з імклівай дэвальвацыяй расейскага рубля.

Ня трэба гуляць у дэпазытныя гульні і набываць рэчы, не задумваючыся, колькі ў цябе грошай у кішэні.

«Ня трэба гуляць у дэпазытныя гульні і набываць рэчы, не задумваючыся, колькі ў цябе грошай у кішэні. Трэба быць тутэйшым беларусам і максымальна зьберагаць грошы. Так і дзяржава павінна мець „заначку“, каб быць гатовай да крызісу. Мы ж набралі крэдытаў — у 2015 годзе трэба выплаціць 4 мільярды даляраў. Цяпер беларускі рубель завышаны, і патрэбная дэвальвацыя», — лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук.

На думку эканаміста, 2015 і 2016 гады будуць самымі цяжкімі ў эканамічным пляне для беларусаў у гэтым стагодзьдзі. Таму варта задумацца пра рублёвыя банкаўскія ўклады, а таксама значна скараціць сямейны бюджэт:

Калі сёньня зрабіць дэвальвацыю, то заробкі стануць па 200-300 даляраў, пэнсіі — 100 даляраў. Цэны пойдуць угору. Курс даляра будзе мінімум 15 тысяч.

«Калі сёньня зрабіць дэвальвацыю, то заробкі стануць па 200-300 даляраў, пэнсіі — 100 даляраў. Цэны пойдуць угору. Курс даляра будзе мінімум 15 тысяч. Гэта новая рэчаіснасьць, зь якой трэба зьмірыцца і прызвычаіцца. Варта задумацца пра рублёвыя ўклады. Урад і Нацыянальны банк маўчаць бы вады ў рот набраўшы, як быццам бы дэвальвацыя адбываецца ня з нашым асноўным партнэрам па Эўразійскім эканамічным саюзе. Таму кожны мусіць вырашыць, ці давярае ён банкаўскай сыстэме Беларусі. Таксама трэба вельмі сур’ёзна перагледзець свой кошык паслугаў і тавараў і скараціць выдаткі на 30-40 %, каб ня ўводзіць сваю хатнюю гаспадарку ў стан дэфіцыту».

Адзіны захад, які робіць дзяржава, каб утаймаваць эканамічную сытуацыю, — замарожваньне коштаў, кажа Раманчук:

Урад, Міністэрства гандлю і Міністэрства аховы здароўя займаюцца тым, што рабілі яшчэ камуністы, — замарожваньнем коштаў.

«Урад, Міністэрства гандлю і Міністэрства аховы здароўя займаюцца тым, што рабілі яшчэ камуністы, — замарожваньнем коштаў. Гэта сьведчыць пра тое, што людзі ва ўладзе ўвогуле не разумеюць ані прычынаў, ані мэханізмаў эканамічных працэсаў. Такім чынам неадэкватныя і непрафэсійныя чыноўнікі спрабуюць захаваць ілюзію таго, што ўсё добра».

Будзе сытуацыя паўтору 2011 году. Прадпраемствы сталі, бо экспарт у Расею немагчымы, пляцяжы з Расеі не ідуць, з Украіны — не ідуць. Трэба пераглядаць бюджэт, пераглядаць заплянаваныя эканамічныя паказьнікі на 2015 год і пачаць жыць у рэальным сьвеце.

Дэвальвацыя, якую неабходна правесьці ў Беларусі, зьвязана ў першую чаргу з шокам зьнешняга попыту.

Дэвальвацыя абсалютна непазьбежная і неабходная. Ніхто беларускіх тавараў па цяперашніх цэнах у Расеі купляць ня будзе

«Дэвальвацыя абсалютна непазьбежная і неабходная. Ніхто беларускіх тавараў па цяперашніх цэнах у Расеі купляць ня будзе. Дэвальвацыя расейскага рубля — гэта тое, што адбылося ў Расеі і сапраўды магло б ня мець для нас вялікага ўплыву, калі б не арыентацыя нашага рынку на ўсходняга суседа. Наспупсты для нас у тым, што тавары з улікам даражэзнага беларускага рубля ніхто не купляе. У нас ляцяць у тартарары нават схемы, зьвязаныя з нафтапрадуктамі. Калі нічога не рабіць, то праз год у Беларусі не застанецца беларускіх тавараў, іх заменяць у разы таньнейшыя расейскія. Гэта валютная вайна расейскага рубля супраць краін, якія залежаць ад яе ў зьнешнім гандлі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG